9 студзеня 2020 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Фёдара Аляксеевіча Баранава (1905–1982), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Фёдар Аляксеевіч Баранаў нарадзіўся 9 студзеня 1905 г. у г. Санкт-Пецярбургу. У 1920–1926 гг. працаваў рабочым, у 1926–1931 гг. служыў на флоце, затым на партыйнай рабоце ў Ленінградзе. Член ВКП(б) з 1928 г. Вучыўся ў Вышэйшай школе партарганізатараў пры ЦК ВКП(б) (1939–1940). З 1940 г. — трэці сакратар Баранавіцкага абкама КП(б)Б.
20 кастрычніка 2019 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іванавіча Герасімава (1919–1971), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Палессі, старшыні Іванаўскага райвыканкама (1944–1953)
Міхаіл Іванавіч Герасімаў нарадзіўся 20 кастрычніка 1919 г. у вёсцы Старына Валдайскага павета Наўгародскай губерні (Расія) у сялянскай сям’і. У 1936 г. скончыў сярэднюю школу ў г. Валдай і паступіў у Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію імя С. М. Кірава, але яе не закончыў: у 1939 г. студэнта прызвалі ў Чырвоную армію.
13 студзеня 2019 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Васіля Захаравіча Каржа (1899–1967), ваеннага дзеяча, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)
Васіль Захаравіч Корж нарадзіўся 13 студзеня 1899 г. у вёсцы Хорастава Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні (сёння Салігорскага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1921–1925 гг. быў актыўным удзельнікам партызанскага руху ў Заходняй Беларусі. З 1925 г. працаваў старшынёй калгасаў у Слуцкім і Старобінскім раёнах БССР.
2018 г. — 75 гадоў з часу стварэння Баранавіцкага партызанскага злучэння (1943) у гады Вялікай Айчыннай вайны
З лета 1941 г. на тэрыторыі акупіраванай Баранавіцкай вобласці (скасавана ў 1954 г., большасць тэрыторыі ўключана ў Брэсцкую вобласць) дзейнічалі падпольныя і партызанскія групы. У сувязі з масавым прытокам у рады партызан мясцовага насельніцтва, асабліва з мая 1942 г., групы колькасна выраслі. У другой палове 1942 г. у вобласці дзейнічалі 32 партызанскія атрады.
2 мая 2018 г. — 75 гадоў з дня трагедыі в. Застарынне (Баранавіцкі р-н; 1943), знішчанай нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Да Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Застарынне Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Пачапаўскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) жылі 412 чалавек, было 115 дамоў. Жыхары вёскі не хацелі жыць пры новых нямецкіх парадках, дапамагалі партызанам, пралі ім вопратку, пяклі хлеб, хавалі і лячылі раненых.
1 ліпеня 2018 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Анатоля Лявонцьевіча Канановіча (1928–2017), дзяржаўнага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Анатоль Лявонцьевіч Канановіч нарадзіўся 1 ліпеня 1928 г. у вёсцы Толкава Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Быў старэйшым з шасцярых дзяцей; калі яму было дзевяць год, памёр бацька.
18 лютага 2018 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Пятровіча Ляхава (1918–2002), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, гаспадарчага дзеяча
Яўстафій Пятровіч Ляхаў нарадзіўся 18 лютага 1918 г. у Адналукі Болхаўскага павета Арлоўскай губерні (Расія) у сялянскай сям’і, у якой было пяцёра дзяцей. У 1938 г. скончыў фінансава-эканамічны тэхнікум, быў прызваны ў Чырвоную армію. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі (1939), Савецка-фінляндскай вайны (1939–1940).
26 жніўня 2018 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Васіля Яўхімавіча Чарнышова (1908–1969), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944)
Васіль Яўхімавіч Чарнышоў нарадзіўся 26 жніўня 1908 г. у сяле Краснае Лівенскага павета Арлоўскай губерні (Расія) у беднай сялянскай сям’і. З трынаццаці гадоў пачаў працаваць на Троіцкім заводзе, затым на чыгуначнай станцыі Бранск. У 1926 г. прызваны ў Чырвоную армію, у 1927 г. скончыў Арлоўскае ваеннае пяхотнае вучылішча і неўзабаве дэмабілізаваўся, быў накіраваны на вучобу. У 1930 г. скончыў Бранскі камуністычны ўніверсітэт, знаходзіўся на камсамольскай рабоце ў Бранску, Клінцах, Благавешчанску.
2018 г. — 75 гадоў з часу партызанскай аперацыі на Дняпроўска-Бугскім канале (Іванаўскі, Драгічынскі, Кобрынскі р-ны; 1943) у гады Вялікай Айчыннай вайны
Дняпроўска-Бугскі канал — водны шлях паміж Пінскам і Брэстам працягласцю 196 км, злучае рэкі Прыпяць, Піну і Мухавец. Неабходны ўзровень вады падтрымліваўся драўлянымі вадазаборнымі плацінамі. У 1940 г. канал рэканструяваны, са жніўня пачаўся рэгулярны рух суднаў.
22 лістапада 2018 г. — 75 гадоў з дня разгрому нямецка-фашысцкага гарнізона ў г. п. Дамачава (Брэсцкі р-н; 1943)
У час нямецка-фашысцкай акупацыі ў г. п. Дамачава (цяпер Брэсцкага раёна) Брэсцкай вобласці быў размешчаны гарнізон. Фашысцкія гарнізоны з’яўляліся ўвасабленнем палітыкі запалохвання і гвалту, былі апорнымі пунктамі бяспекі тылу войск, эканамічнага грабяжу. Каля 150 салдат вермахта размяшчаліся за 400 м ад пасёлка ў двухпавярховым школьным будынку з цэглы, прыстасаваным для кругавой абароны. Каля 100 салдат паліцыі і жандармерыі размяшчаліся ў найбольш моцных будынках у цэнтры пасёлка. На чыгуначнай станцыі Дамачава, якая за 3 км ад пасёлка, гітлераўцы ўзвялі ўмацаванні, добра яе ахоўвалі.